Стихи

З зашытымі вачыма

Добавлено в закладки: 0

Чаму я не камень? Чаму я не лёд?
З вачыма зашытымі лягчэй жыць у свеце,
Укрыжавалі людзі дабро,
Лёсы ламае пранізлівы вецер.

Чаму я не цень, што не ведае боль?
Сумленне сваё закапаць не імкнуўся,
Ідуць на вайну натоўпы  рабоў,
Бог апантаны канчаткова   рэхнуўся.

І колькі стагоддзяў крывавы балет,
Дзе славяць народы зноў тыранію,
Продкаў нашчадкі зніклі ў імгле,
Што верылі гэтак жа калісьці ў Месію.

З вачыма зашытымі, жабрацкай душой,
Паверыўшы, што  вораг не дрэмле,
Я, як і вы калісьці ішоў,
Але кінуў ярмо і не схаваўся ў цемры.

Понравилось? Поделись!

0

Автор публикации

не в сети 5 часов

Геннадий Верзин

182
Комментарии: 44Публикации: 26Регистрация: 15-07-2026
https://web24.com.ua/

1 комментарий

Напишите комментарий

Техподдержка сайта
This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля